У першым квартале 30 тысяч работнікаў Мінску працавалі няпоўны тыдзень

У першым квартале 2009 года 30 тысяч работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Мінску працавалі ў рэжыме змушанай няпоўнай занятасці. Па звестках Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы, гэта складае 4,1% ад сярэднемесячнай колькасці працаўнікоў.  Найбольшая колькасць неадпрацаванага часу прыпала на прамысловыя прадпрыемствы — 78%. У тым ліку на прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі — 62,1%, будаўнічыя арганізацыі — 8,6%. Умоўна кажучы, штодня ў прамысловасці сталіцы не працавала 3,4 тысячы чалавек, у будаўніцтве — 0,4 тысячы чалавек.

З агульнай колькасці працуючых у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці палова працавала ў рэжыме няпоўнага працоўнага часу, палова — знаходзілася ў адпачынку без захавання або з частковым захаваннем заработнага платы.

Як інфармуе БелаПАН, найбольшая колькасць неадпрацаванага часу зафіксаваная на прадпрыемствах і ў арганізацыях Заводскага і Савецкага раёнаў Мінску (41,6 і 28,7% ад колькасці ўсіх працавалых у гэтым рэжыме). Кожны трэці працаўнік, які меў адпачынак па ініцыятыве наймальніка, таксама працаваў на прадпрыемствах і ў арганізацыях Заводскага раёна, 13% — Фрунзенскага, кожны дзясяты — Партызанскага і Ленінскага раёнаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі