Вы тут

У першы дзень вясны ў Беларусі чакаюцца снегапады, месцамі — завіруха

Фота: БЕЛТА

Самая нізкая тэмпература мінулай ноччу зафіксаваная ў Езярышчы на Віцебшчыне — 21 градус марозу. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Рэкордны начны мароз сіноптыкі адзначылі ў ноч на 27 лютага ў Клічаве на Магілёўшчыне: там слупок тэрмометра апусціўся да -30,4 градуса.

1 сакавіка у многіх раёнах Беларусі прагназуюцца снегапады, па паўднёвым усходзе — працяглыя. Месцамі чакаецца завіруха.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 13 да 19 градусаў марозу, па поўдні — 11-12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца -7...-12 градусаў.

2 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы чакаецца -10...-16 градусаў, месцамі пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да 17-20 градусаў ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца 5-11 са знакам "мінус".