У першы дзень восені будзе спёка да +30
![У першы дзень восені будзе спёка да +30](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/spioka_zelvaby.jpg.webp?itok=5y9TUO8X)
У бліжэйшыя суткі, 1 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні слабы з узмацненнем да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 вышэй за нуль, удзень сіноптыкі абяцаюць вельмі цёплае надвор’е — 22-28 са знакам плюс. Месцамі на Брэстчыне — да +30, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.