У чацвер, 1 снежня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуюць. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 марозу, месцамі да -14°С, па паўднёвым захадзе 2-5 ніжэй за нуль. Удзень будзе 1-7 са знакам "мінус".