У пажарах аўтобусаў МАЗ у Пецярбургу Лукашэнка абвінаваціў расіян

Аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбургу

Аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбургу / пракуратура Санкт-Пецярбурга

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў расіян у тым, што аўтобусы МАЗ у Санкт-Пецярбургу рэгулярна загараліся. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Расіі, паведамляе яго прэс-служба.

Па словах Лукашэнкі, ва ўсім вінаватае няякаснае абслугоўванне.

"Пачалі разбірацца, задаю пытанне: а ў іншых рэгіёнах Расіі? У нас жа не гараць аўтобусы. У іншых рэгіёнах Расіі не гараць. А чаму ў Піцеры гараць? Таму што нейкая прыватная кампанія, людзі, якія ніколі не бачылі аўтобусаў, узяла на сябе абслугоўванне", — заявіў Лукашэнка.

Раней ён вінаваціў канкурэнтаў МАЗа.

Як распавядала Еўрарадыё, 2 жніўня адміністрацыя Санкт-Пецярбурга зняла з маршрутаў 137 беларускіх аўтобусаў МАЗ. Прычынай назвалі "схільнасць да ўзгарання". Перад гэтым згарэлі 13 аўтобусаў за год. 
 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі