У паўфінале парнага разраду US Open Сасновіч выйдзе супраць Азаранка

У паўфінале парнага разраду US Open Сасновіч выйдзе супраць Азаранка

Беларускі склалі тры пары, якія выйшлі ў паўфінальны раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе US Open.

Як піша TUT.by, 4 верасня Аляксандра Сасновіч у тандэме са славачкай Вікторыяй Кужмавай у чвэрцьфінале турніру выйграла ў Габрыэлы Даброўскі і Сюй Іфань — 2:6, 6:3, 6:3.

Раней у паўфінал выйшлі дуэты з удзелам Вікторыі Азаранка і Арыны Сабаленка

У паўфінале парнага разраду Сасновіч і Кужмава згуляюць супраць Азаранка і Эшлі Барці.

Сабаленка і Элізэ Мертэнс даведаюцца сваіх праціўніц сёння ўвечары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі