Вы тут

У паўфінале Лігі чэмпіёнаў "Барселона" разграміла "Ліверпуль"

Reuters

У хатнім матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў футбалісты "Барселоны" разграмілі "Ліверпуль" — 3:0.

Першы мяч на 26-й хвіліне забіў Луіс Суарэс. А ў другой палове сустрэчы Ліянель Месі на 75-й хвіліне спярша павялічыў адрыў, а потым канчаткова замацаваў перамогу, забіўшы трэці мяч са штрафнога. 

Сустрэча ў адказ адбудзецца 7 траўня на ліверпульскім стадыёне "Энфілд".

Тым часам галандскі "Аякс" правядзе свой матч у адказ з англійскім "Тотэнхемам" 8 траўня. Іх першая сустрэча ў Лондане завяршылася выйгрышам галандцаў з лікам 1:0.

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў пройдзе 1 чэрвеня ў Мадрыдзе.