У паўфінале чэмпіянату Беларусі па хакеі "Шахцёр" згуляе з "Металургам"

У паўфінале чэмпіянату Беларусі па хакеі "Шахцёр" згуляе з "Металургам"
Заўзятары "Металурга" / vk.com/hc_metallurgzhlobin

Вызначыліся яшчэ два ўдзельнікі паўфінальнай стадыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. Салігорскі "Шахцёр" у 1/4 фіналу выйграў серыю ў "Дынама-Маладзечна" з лікам 4:2. Яго наступным сапернікам будзе жлобінскі "Металург", які ў чвэрцьфінальнай серыі перамог "Гомель" — 4:2. У іншай серыі сустрэнуцца гродзенскі "Нёман" і мінскае "Юнацтва". Першыя матчы — 26 сакавіка.

Летась чэмпіёнам Беларусі стаў "Металург".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі