У Пастаўскім гарнізоне пачалі дзве крымінальныя справы за "дзедаўшчыну"

У Пастаўскім гарнізоне пачалі дзве крымінальныя справы за "дзедаўшчыну"

Дзве крымінальныя справы пачалі ў адной з вайсковых часцей Пастаўскага гарнізона на Віцебшчыне за нестатутныя адносіны. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Юрыя Смалянку.

Па словах работніка пракуратуры, у адной з вайсковай часцей стварылася мікрагрупа са стараслужачых салдатаў. Яны прымушалі маладых салдатаў за "правіннасці" адціскацца, прысядаць, частаваць іх гарбатай ці кавай. Стараслужачыя лічылі расцэньвалі гэта як бяскрыўднае свавольства, захаванне "традыцыяў". "Мы расцанілі гэта як парушэнне статутных правілаў узаемаадносін, і падчас праверкі былі пачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да двух ваеннаслужачых", — паведаміў Смалянка.

Калі салдатаў прызнаюць вінаватымі, ім пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або накіраванне ў дысцыплінарную вайсковую часць на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі