У Парыжы скралі графіці Бэнксі з дзвярэй канцэртнай залы “Батаклан”

У Парыжы скралі графіці Бэнксі з дзвярэй канцэртнай залы “Батаклан”

У Парыжы скралі графіці Бэнксі, створанае ў памяць ахвяраў тэракта. Невядомыя зламыснікі выразалі малюнак з запасных дзвярэй канцэртнай залы “Батаклан”.

Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, малюнак быў зроблены ў чэрвені 2018 года дзеля ўшанавання памяці людзей, якія загінулі падчас нападу ў лістападзе 2015 года. Графіці Бэнксі наўмысна пакінулі ў вольным доступе на вуліцы, бо толькі ў такім выглядзе яно мела сэнс.

На малюнку была выява маладой жанчыны ў смутку. Момант крадзяжу трапіў на камеры відэаназірання. Зламыснікаў было некалькі, яны з’ехалі з месца злачынства на грузавіку. Прадстаўнікі клуба “Батаклан” заяўляюць, што глыбока абураныя крадзяжом.

13 лістапада 2015 года тэрарысты напалі на “Батаклан”, дзе ў той момант праходзіў канцэрт гурта Eagles of Death Metal. Баевікі расстрэльвалі людзей, а потым захапілі закладнікаў. Загінула каля 90 чалавек. У той самы дзень у Парыжы адбыўся выбух каля стадыёна, а таксама напады на наведнікаў некалькіх кавярняў. Усяго загінула 130 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі