У Папы Францішка з'явіўся афіцыйны акаўнт у Instagram

У Папы Францішка з'явіўся афіцыйны акаўнт у Instagram

У Папы Рымскага Францішка з'явіўся афіцыйны акаўнт у Instagram. 19 сакавіка ў ім былі апублікаваныя два першыя фотаздымкі. "Я пачынаю новае падарожжа ў Instagram, каб ісці з вамі па шляху дабрыні і міласэрнасці Бога", — напісаў 79-гадовы Францішак у Twitter. У гэтай сацсетцы ён прысутны ад лютага 2012-га, мае амаль 9 мільёнаў чытачоў.

На Instagram пантыфіка ўжо падпісаліся 560 тысяч чалавек. Пад першым апублікаваным фотаздымкам, падпісаным "Памаліцеся за мяне", было пакінута больш за 15 тысяч каментароў.

У Папы Францішка з'явіўся афіцыйны акаўнт у Instagram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі