У панядзелак захаваюцца маразы да 25-29 градусаў

У панядзелак захаваюцца маразы да 25-29 градусаў

У бліжэйшыя суткі, 9 студзеня, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе пераменных напрамкаў — ад слабага да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 18-24 градусы ніжэй за нуль, на паўночным усходзе — мінус 25-29 градусаў, а на захадзе і на поўдні — 12-17 марозу. Удзень будзе 10-16 градусаў ніжэй за нуль, на захадзе — мінус 7-9 градусаў.

У сувязі з моцнымі маразамі сіноптыкі захоўваюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі