У панядзелак уначы будзе мароз, удзень — мокры снег

У панядзелак уначы будзе мароз, удзень — мокры снег

У бліжэшыя суткі, 11 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па ўсходзе, раніцай і ўдзень пераважна на паўночным захадзе будуць ападкі — снег, мокры снег, удзень на захадзе з дажджом. Уначы і раніцай на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд.

Вецер заходні з пераходам на паўднёвы, парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай — 4-10 градусаў марозу, на захадзе — да мінус 1-3. У другой палове дня будзе ад мінус 2 да плюс 3, на паўднёвым захадзе — да 4-6 градусаў вышэй за нуль.

Сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльным надвор’ем, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі