У панядзелак у Беларусі зноў будзе горача, пройдуць навальніцы

У панядзелак у Беларусі зноў будзе горача, пройдуць навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 20 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Таксама ўначы і раніцай месцамі будзе туман.

Вецер прагназуецца ўначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 13-18 градусаў цяпла, месцамі —  10-12. Удзень будзе горача —  ад 24 да 30 градусаў вышэй за нуль. Максімальная тэмпература паветра будзе на паўднёвым захадзе краіны, перадае рэсурс pogoda.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі