У панядзелак у Беларусі да 27 градусаў марозу

Уначы на панядзелак месцамі ў Беларусі чакаецца мароз да мінус 27 градусаў. У сярэднім па краіне слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 13 – 19, а на паўночным усходзе начныя маразы дасягнуць мінус 20-24 градусаў.
Днём будзе крыху цяплей — 9-14 градусаў марозу. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі