У панядзелак у Беларусі будзе дажджлівае надвор’е

У панядзелак у Беларусі будзе дажджлівае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 27 жніўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пройдуць дажджы, якія месцамі будуць моцныя. Таксама ў асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер —  паўночны ўмеркаваны, пры навальніцах —  парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 10-16 градусаў, на паўднёвым усходзе —  да +19. Удзень будзе 18-24 градусы за знакам плюс. Пры гэтым на паўднёвым усходзе захаваецца гарачыня —  плюс 25-30, а на поўначы стане халодна —  толькі 15-17 вышэй за нуль, паведамляе рэсурс pogoda.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі