У панядзелак у Баранавічах будуць судзіць Яраслава Грышчэню

У панядзелак у баранавіцкім раённым судзе пачнецца разгляд справы моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні. Яго абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Зусім нядаўна падобныя суды прайшлі ў Салігорску і Нясвіжы. Наста Азарка была аштрафаваная, а непаўналетні Іван Шыла атрымаў папярэджанне.

18-гадовы Яраслаў Грышчэня лічыць суд фармальнасцю. На яго думку, ужо вырашана, “што даць, колькі даць і за што”. У інтэрв’ю “Еўрарадыё” ён сказаў, што не адчувае сябе ў адзіноце:

“Пару дзён таму з’явіліся ў горадзе ўлёткі з маім здымкам, нумарам тэлефона і заклікам: “Падтрымайце!”. Людзі тэлефануюць, падтрымліваюць і абяцаюць прыйсці на суд. Спадзяюся, што на судзе будзе шмат людзей”.

Суд мусіць распачацца 10 верасня ў 9.30. Баранавіцкі раённы суд месціцца на вуліцы Гагарына,6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі