Вы тут

У панядзелак пройдзе дождж, мокры снег, будзе да +5

Архіўнае фота

У бліжэйшыя суткі, 4 лютага, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор’е. Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, раніцай і ўдзень пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны будуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Удзень на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад нуля да плюс 5, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.