У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі, будзе цёпла

У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі, будзе цёпла

У бліжэйшыя суткі, 13 траўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе слабы, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-23 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі