У панядзелак на поўдні Беларусі пройдуць навальніцы

У панядзелак на поўдні Беларусі пройдуць навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 14 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі на поўдні, а ўдзень пераважна на паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе ўсходні, парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 7-13 градусаў цяпла, у другой палове дня будзе 16-22 цяпла, на поўначы —  да +24, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі