У панядзелак дажджы прагназуюцца толькі на паўднёвым-захадзе краіны

Кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы пройдуць днём у панядзелак на паўднёвым-захадзе Беларусі. Уначы ж пераважна без ападкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў цяпла, на поўдні — да +14. Днём будзе ад 19 да 26 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі