У панядзелак — дажджы на захадзе краіны, у асобных раёнах да +30

У панядзелак — дажджы на захадзе краіны, у асобных раёнах да +30

У бліжэйшыя суткі, 11 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ападкі не прагназуюцца, а раніцай і ўдзень кароткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць у заходніх раёнах краіны.

Вецер уначы будзе слабы, удзень — паўднёвы, умеркаваны, падчас навальніцаў парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 10-16 градусаў са знакам плюс, але на ўсходзе Беларусі будзе толькі 7-9 цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць цёплае надвор’е да +24, а ў некаторых раёнах нават спёку да +30, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі