У панядзелак будзе слота, туман, слабы галалёд

У панядзелак будзе слота, туман, слабы галалёд

У бліжэйшыя суткі, 10 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць мокры снег і дажджы. Месцамі чакаецца туман і слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 0 да +5, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі