Вы тут

У панядзелак будзе до +8, прагназуюць моцны вецер

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У бліжэйшыя суткі, 25 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Вялікіх ападкаў сіноптыкі не прагназуюць, толькі на ўсходзе краіны месцамі пройдзе дождж і мокры снег.

Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.

Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмеркаваны, удзень месцамі моцны парывісты да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 цяпла, удзень будзе 2-8 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.