У панядзелак будзе да +27, на захадзе краіны дажджы і навальніцы

У панядзелак будзе да +27, на захадзе краіны дажджы і навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 20 траўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі на захадзе краіны часам пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі.

Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні: уначы ўмеркаваны, удзень парывісты. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях удзень у асобных раёнах парывы ветру дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе 9-15 градусаў цяпла, удзень — 21-27 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі