Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў разглядаюць законапраект аб замежных агентах

Алег Гайдукевіч / Еўрарадыё

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разглядаюць законапраект аб замежных агентах. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў дэпутат, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч. Ён спадзяецца, што закон будзе прыняты ўжо вясной 2020-га:

“Закон аб замежных агентах будзе разгледжаны, упэўнены, ужо на вясновай сесіі! Паспеем! Адпаведная праца ўжо пачалася”.

Менавіта Гайдукевіч у сваім выступе на Усебеларускім народным сходзе прапанаваў прыняць закон, які б забараняў у Беларусі палітычную дзейнасць, якая фінансуецца з-за мяжы.

Адкрыццё сесіі Палаты прадстаўнікоў запланавана на пачатак красавіка.

Заканадаўства аб замежных агентах у канцы 2019-га было прынята ў суседняй Расіі (на відэа). Статус замежнага агента атрымалі расійскія некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца “палітычнай дзейнасцю” на тэрыторыі Расіі і атрымліваюць замежнае фінансаванне. Згодна з законам, замежныя агенты павінны зарэгістравацца ў Мінюсце і пазначаць свой статус ва ўсіх публікацыях у СМІ і ў інтэрнэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.