У пацярпелых здымаюць адбіткі пальцаў у бальнічных палатах

Праваахоўныя органы Беларусі не выключаюць, што чалавек, які пранёс бомбу на канцэрт у Мінску 4 ліпеня, можа аказацца ў ліку пацярпелых і цяпер знаходзіцца ў адной са сталічных клінік. Адпрацоўваючы гэтую версію, следчыя проста ў бальнічных палатах здымаюць адбіткі пальцаў ва ўсіх пацярпелых. Гэтыя адбіткі будуць параўновацца з тымі, якія спадзяюцца знайсці эксперты на другім самаробным выбуховым прыстасаванні. Таксама пацярпелых апытваюць.

21-гадовы Мікалай С. пацвердзіў карэспандэнтам Life.Ru, што пошукі злачынцы працягваюцца і ўсе, хто атрымаў падчас выбуху траўмы, знаходзяцца пад падазрэннем. У ліку падазроных знаходзіцца і грамадзянка Расіі 19-гадовая студэнтка са Смаленску Марыя Ільіна, якая адпачывала ў бабулі ў Барысаве, а на свята ў Мінск прыехала разам з сябрамі.

Белорусские новости




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі