У пачатку зімы ў Баранавічах зацвіла алыча

У пачатку зімы ў Баранавічах зацвіла алыча

У пачатку зімы ў Баранавічах зацвіла алыча. Пра гэты рэдкі выпадак паведамляе intex-press.by. З галінкамі алычы ў рэдакцыю завітаў мясцовы аграном Пётр Ламанос. Дрэва зацвіло на яго ўчастку. Аграном мяркуе, што з-за анамальна цёплай восені алыча проста "пераблытала" пару года. Цвісці яна пачала ўжо ў марознае надвор'е.

Гэтая блытаніна прывядзе да таго, што ў наступным годзе ўраджай будзе меншы, чым звычайна, мяркуе Ламанос.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі