Вы тут

У Оршы зноў затрымалі "сматрашчага": летась — за Беларуссю, цяпер — за горадам

Момант затрымання / Скрыншот з відэа МУС

У Оршы затрымалі "сматрашчага за горадам". Ён браў у прызыўнікоў хабар нібыта за вырашэнне пытання аб адтэрміноўцы і нічога не рабіў. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, 36-гадовы жыхар раённага цэнтра раней быў асуджаны за хуліганства, угон і крадзеж. Цяпер яго падазраюць у падбухторванні да дачы хабару, а таксама ў махлярстве. Ён узяў 500 долараў у мясцовага жыхара і паабяцаў, што яго сваяк не пойдзе ў войска, а атрымае ў ваенкамаце ваенны білет. Тое самае зрабіў яшчэ адзін прызыўнік. Але неўзабаве іх прызвалі ў войска. Тады хлопцы і звярнуліся да праваахоўнікаў.

Зламысніка затрымалі падчас атрымання чарговага хабару за "вырашэнне" пытання з ваенкаматам, распачата крымінальная справа.

Роўна год таму ў Оршы ўжо затрымлівалі "сматрашчага", праўда ён, паводле нефармальнага статуса, "прыглядаў" за Беларуссю.

Затрыманы / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.