У Оршы затрымалі "сматрашчага за Беларуссю"
У Оршы супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі крымінальнага аўтарытэта па мянушцы "Кандыба", паведамляе прэс-служба МУС.
У мінулым мужчына меў нефармальны статус "сматрашчага за Беларуссю". Паведамляецца, што ён уваходзіць у бліжэйшае асяроддзе "злодзея ў законе" Аляксандра Кушнярова. 54-гадовы аршанец неаднаразова судзімы і непрацуючы. З месцаў пазбаўлення волі ён вызваліўся толькі сёлета ў лютым.
Паводле інфармацыі аператыўнікаў, у сакавіку "Кандыба" пабіўся з аршанцам, стукнуўшы яго кулаком у твар, і пагражаў сякерай і нажом. Праз месяц ён згвалтаваў работніцу сельскагаспадарчага прадпрыемства.
Цяпер міліцыянты правяраюць затрыманага на датычнасць да іншых злачынстваў.
Затрыманы "Кандыба" / mvd.gov.by