У Оршы затрымалі Мілінкевіча, Губарэвіча і Севярынца

Лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Оршы. Яго адвезлі ў мясцовы РУУС для высвятлення асобы. Затрыманне было праведзенае міліцыянтамі пасля заканчэння сустрэчы палітыка з жыхарамі аднаго з мікрараёнаў горада.  Раней праваахоўнікі папярэджвалі Мілінкевіча пра забарону на мітынгі і дэманстрацыі падчас яго візіта ў Оршу. Таксама былі затрыманыя Павел Севярынец і Юрась Губарэвіч, паведамляе "Хартыя-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі