Вы тут

У Оршы зачыняюць краму нацыянальнай сімволікі

Ігар Казмярчак у "Цудоўнай краме" / Радыё "Рацыя"

У Оршы зачыняецца "Цудоўная крама", дзе прадаваліся сувеніры з нацыянальнай імволікай. Пра гэта паведаміў яе ўладальнік Ігар Казмярчак.

Сёлета ў ліпені Казмерчака двойчы затрымлівалі, на яго пачалі крымінальную справу за псаванне маёмасьці, а ў яго кватэры правялі ператрус.

Гарадскія ўлады запатрабавалі ад арэндадаўцы выгнаць "Цудоўную краму" з памяшкання. Спярша ўладальніку далі месяц на распродаж — і "Цудоўная крама" абвясціла вялікія зніжкі, каб да 16 жніўня распрадаць тавар. 

Але 20 ліпеня Казмярчак напісаў у Фэйсбуку, што МНС сваёй пастановай закрывае краму неадкладна.

"Ужо некалькі месяцаў таму мы камандай разважалі пра тое, што крама ўжо выканала сваю функцыю і змагацца за яе існаванне выцягне шмат сілаў. Таму, усё ж такі, на жаль, краму зачыняем. Спадзяюся, што яна прынесла сваю карысць для папулярызацыі беларускай культуры, але гэта ўжо не нам ацэньваць", — канстатаваў аршанец

Гэта не першы выпадак, кал ўлады ваююць з крамамі нацыянальных суверніраў. За апошні час мусілі закрыцца або адчулі сур’ёзныя цяжкасці ў працы крамы ў розных гарадах Беларусі — "Князь Вітаўт", Symbal.by, "Росквіт", "Мой модны кут", Honar ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.