Вы тут

У Оршы спынілі крымінальную справу на грамадскага актывіста Казмерчака

Ігар Казмярчак / facebook.com/ihar.kazmierchak

Следчыя спынілі крымінальную справу на аршанскага актывіста Ігара Казмерчака. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Казмерчака падазравалі ў наймысным пашкоджанні маёмасці. Спрвау пачалі за пратэснае графіці, зробленае на сценцы ў Оршы.

Сёлета ў ліпені Казмерчака двойчы затрымлівалі, у яго кватэры правялі ператрус. Акрамя таго, улады прымусілі яго зачыніць "Цудоўную краму", якая гандлявала сувенірамі з нацыянальнай сімволікай. Калі Казмярчак абвясціў зніжку на тавары, каб распрадаць перад закрыццём, краму зачыніла інспекцыя МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.