У Оршы сарвалі публічную сустрэчу апазіцыйнага кандыдата з выбарцамі

У Оршы сарвалі публічную сустрэчу апазіцыйнага кандыдата з выбарцамі

У Оршы была сарваная сустрэча апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты з выбарцамі, піша праваабарончы сайт "Вясна"

Кандыдат у дэпутаты Аршанскага райсавета ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандр Булаўка вырашыў правесці сустрэчу з выбарцамі ў нядзелю, 28 студзеня. Месцам сходу ён абраў школу мастацтваў №1 у цэнтра горада. 

26 студзеня Булаўка падаў заяву на сустрэчу ў Аршанскую раённую выбарчую камісію. Па яго словах, сакратарка камісіі прыняла заяву і заявіла, што для правядзення сустрэчы больш нічога не патрабуецца.

На наступны дзень інфармацыя пра сустрэчу з'явілася ў інтэрнэце. Планавалася, што сустрэча будзе сумешчаная з прэзентацыяй некалькіх кніг беларускіх навукоўцаў з удзелам аўтараў, бо на такія мерапрыемствы ў Оршы даўно немагчыма атрымаць памяшканні. Аднак 28 студзеня, калі людзі пачалі збірацца каля школы мастацтваў, да іх выйшаў дырэктар установы і заявіў, што яго пра сустрэчу ніхто не папярэджваў, а школа ў нядзелю не працуе. Чаму сам дырэктар у выходны дзень раптам апынуўся на працоўным месцы, незразумела. 

Толькі ў аўторак, 30 студзеня, Булаўка атрымаў ліст з раённага выбаркаму, у якім гаворыцца, што школа ў нядзелю не працуе, таму яму прапануюць выбраць іншы дзень. Адказ камісіі датаваны 26 студзеня, на паштовым штампе адпраўкі стаіць 27 студзеня, а на штампе дастаўкі — 30 студзеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі