У Офісе Зяленскага заявілі, што ў Мачулішчах акцыю правялі беларускія партызаны

Расійскі самалёт пашкодзілі беларускія партызаны / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
Расійскі самалёт пашкодзілі беларускія партызаны / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра дачыненне ўкраінскіх спецслужбаў да дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам (нібыта быў затрыманы "ўкраінскі тэрарыст"). "Трэба вызначыцца з дэфініцыямі, піша Падаляк у Twitter. — Тэракт — гэта калі з тэрыторыі Беларусі запускаюць ракеты па гарадах. Дыверсіі — калі з беларускай мяжы заходзяць ДРГ. Удар па самалёце-карэктыроўшчыку А-50 — антытэрарыстычны акт, здзейснены, дарэчы, мясцовымі партызанамі".

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што не будуць каментаваць "словы чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі" і паабяцалі "дэтальна пагаварыць пасля нашай перамогі".

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў у чарговы раз сказаў, што дыверсію здзейснілі "ўдзельнікі плана "Перамога", беларускія партызаны", якія ўжо з'ехалі з Беларусі. Ён лічыць, што сілавікі Лукашэнкі затрымліваюць людзей, якія не маюць дачынення да згаданай акцыі.

BYPOL сцвярджае, што раніцай 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах беларускімі партызанамі з дапамогай двух дронаў і выбухоўкі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 (па словах Лукашэнкі, на ім "драпіны і адна прабоіна"). Было апублікавана спачатку відэа аэраразведкі ў Мачулішчах, а пасля і атакі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі