Вы тут

У "Нёмане" ёсць свой Месі: глядзіце, як ён правёў мяч праз усё поле

pressball.by

Маленькая сенсацыя здарылася на матчы БАТЭ — "Нёман", які прайшоў у суботу ў рамках 23 тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

18-гадовы легіянер "Нёмана" Гулжыгіт Алыкулаў з Кіргізіі правёў мяч праз усё поле, абыграўшы палову складу БАТЭ. Ён аддаў пас партнёру па камандзе ўжо ля брамы саперніка, але іншы гулец не змог рэалізаваць удалы момант.

Вынік матчу быў 1:0 на карысць БАТЭ — гродзенцы забілі гол у сваю браму.