У нядзелю зноў пацяплее і будзе да +6

У нядзелю зноў пацяплее і будзе да +6

У бліжэйшыя суткі, 24 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на ўсходзе краіны пройдзе снег, мокры снег, будзе слабая завіруха. Удзен будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўночным усходзе чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Месцамі магчымыя слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмеркаваны, уначы месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень — ад нуля да шасці градусаў за знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі