У нядзелю ў Мінск прывязуць мошчы святога Лукі

У нядзелю ў Мінск прыбудуць мошчы святога апостала і евангеліста Лукі.
Адну з найвялікшых святыняў праваслаўнага свету даставяць самалётам з Калмыкіі. Для сустрэчы каўчэга з мошчамі ў Нацыянальны аэрапорт “Мінск” прыедзе мітрапаліт Філарэт.

У Беларусі мошчы (а гэта частка галавы апостала) будуць знаходзіцца амаль чатыры дні. Увесь гэты час да іх будзе адкрыты вольны доступ у храме святой Ефрасінні Полацкай на праспекце Прытыцкага ў беларускай сталіцы.

Раніцай 12 ліпеня каўчэг будзе адпраўлены самалётам у Грэцыю, дзе мошчы св. Лукі захоўваюцца на гары Афон.

Нагадаем, што летась у Беларусь прывозілі каўчэг з дзясніцай Яна Хрысціцеля. За некалькі дзён перад святыняй укленчылі каля 25 тысяч вернікаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі