У нядзелю пройдзе снег, уначы будзе да -10

У нядзелю пройдзе снег, уначы будзе да -10

У бліжэйшыя суткі, 6 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е з ападкамі. Уначы і раніцай часам будзе снег, слабая завіруха. Удзень пераважна на паўднёва-ўсходняй палове краіны магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмеркаваны, уначы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе да -10, удзень — ад 3 да 9 градусаў са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі