У нядзелю прагназуюцца моцныя дажджы з навальніцамі

У нядзелю прагназуюцца моцныя дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 2 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, а ў асобных раёнах — моцныя дажджы з навальніцамі.

Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, пры парывах — да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-16 градусаў цяпла, удзень будзе 15-21 цяпла і толькі на паўднёвым усходзе — да +24, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі