У нядзелю на поўначы пройдуць дажджы, а на поўдні будзе +21

У нядзелю на поўначы пройдуць дажджы, а на поўдні будзе +21

У бліжэйшыя суткі, 13 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна ў паўночнай частцы краіны часам будуць дажджы.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, уначы месцамі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў цяпла, удзень будзе 13-18 са знакам плюс, а на поўдні краіны паветра прагрэецца да +21, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі