У нядзелю будзе туман, невялікі снег і галалёдзіца

У нядзелю будзе туман, невялікі снег і галалёдзіца

У бліжэйшыя суткі, 28 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі прагназуюць таксама слабы туман, а на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмеркаваны, удзень па захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да 6 градусаў марозу, а ў другой палове дня будзе ад мінус 2 да плюс 4, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі