У нядзелю будзе надвор’е амаль без ападкаў і з лёгкім марозам

У нядзелю будзе надвор’е амаль без ападкаў і з лёгкім марозам

У бліжэйшыя суткі, 3 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, без ападкаў на большай частцы тэрыторыі. Толькі на поўдні сіноптыкі прагназуюць мокры снег.

Уначы і раніцай месцамі будзе туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер будзе слабы.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай чакаецца ад 0 да мінус 5, у другой палове дня — ад мінус 2 да плюс 2, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі