У нядзелю будзе мокры снег і плюсавая тэмпература

У нядзелю будзе мокры снег і плюсавая тэмпература

У бліжэйшыя суткі, 12 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е.  Часам магчымыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, на Брэстчыне і Гродзеншчыны ўдзень — з пераходам у дождж.

Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні з пераходам на паўднёвы, умеркаваны, удзень — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 7, удзень — да 2 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі