У нядзелю будзе горача, пройдуць дажджы з навальніцамі

У нядзелю будзе горача, пройдуць дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 9 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна на захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах будуць навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночны, умеркаваны, пры навальніцах месцамі з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў цяпла, удзень будзе 23-28 градусаў са знакам плюс, а на паўднёвым усходзе краіны прагназуецца спёка да +31, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі