У нядзелю будзе да +28 і пераважна без ападкаў

У нядзелю будзе да +28 і пераважна без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на ўсходзе краіны пройдуць дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў.

Вецер будзе паўночна-заходні, умеркаваны, уначы ў асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 21-26, па паўднёвым захадзе — да 28 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі