У нядзелю будзе да +23, на паўночным захадзе — месцамі дажджы
![У нядзелю будзе да +23, на паўночным захадзе — месцамі дажджы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/leta_ciopla.jpg.webp?itok=N4nANvZR)
У бліжэйшыя суткі, 26 траўня, у Беларусі будзе надвор'е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы ў гранічных раёнах на усходзе, а ўдзень месцамі на паўночным захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах таксама будзе слабы туман. Вецер заходні, умеркаваны, удзень — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да +13. Удзень будзе 17-23 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.