У нядзелю будзе да -22 у асобных раёнах
![У нядзелю будзе да -22 у асобных раёнах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/maroz_mocny.jpg.webp?itok=UvAyQXXh)
У бліжэйшыя суткі, 18 сакавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер уначы будзе паўночна-ўсходні, удзень — пераменных напрамкаў, умеркаваны, на поўдні парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 11-17 градусаў ніжэй за нуль, на паўночным усходзе ў некаторых раёнах сіноптыкі прагназуюць да 18-22 градусаў марозу. У другой палове дня будзе да -6, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.