У нядзелю будзе да +22 на поўдні краіны

У нядзелю будзе да +22 на поўдні краіны

У бліжэйшыя суткі, 6 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўночны, уначы слабы, удзень умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе — 11-13 цяпла. Удзень будзе 15-20 градусаў цяпла, а на поўдні — да +22.

У Мінску надвор’е будзе з невялікай хмарнасцю і без ападкаў. Вецер паўночны, уначы — слабы, удзень — умеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-9 градусаў цяпла, удзень — 16-18 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спаслыкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі