У нядзелю будзе цёпла, у асобных раёнах пройдуць навальніцы

 У нядзелю будзе цёпла, у асобных раёнах пройдуць навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 11 жніўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 19. Удзень будзе да 22-28 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі